На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M

Ці можа гульнявы ноўтбук быць па-сапраўднаму тонкім? Гэтым пытаннем ужо даўно задаюцца як вытворцы, так і геймеры.

Са з’яўленнем на рынку новай тэхналогіі NVIDIA Max-Q у вытворцаў з’явілася магчымасць прадэманстраваць сваё бачанне геймерскіх ноўтбукаў з “топавым” жалезам у адным ультратонкім корпусе. Сёння размова пойдзе якраз пра адну з такіх мадэляў: вельмі-вельмі тонкі (і стыльны) ASUS ROG Zephyrus M.

Характарыстыкі:

Працэсар: Intel Core i7-8750H (6 ядраў, 12 патокаў, 2,2/4,1 ГГц)
Дысплэй: 15,6″, 1920×1080, 144 Гц, 3 мс
Аператыўная памяць: 16 Гбайт DDR4-2666
Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 1060 (6 Гбайт GDDR5)
SSD-накапляльнік: 256 Гбайт M.2 NVMe PCIe
SSHD-накапляльнік: 1 Тбайт 5400 аб/мін
Раздымы: 4x USB Type-A (USB 3.1 Gen2); 1x USB Type-C (USB 3.1 Gen2, Thunderbolt 3); 1x HDMI v2.0; 1x раздым падключэння навушнікаў/мікрафона (3,5 мм)
Габарыты: 35,4 х 26,2 х 17,5-19,9
Вага: 2,45 кг

На стылі

Пры вазе ўсяго ў 2,45 кг і таўшчыні каля 19 мм ASUS ROG Zephyrus M (GM501) бясспрэчна адносіцца да ліку самых кампактных геймерскіх машын, даступных сёння.

Дызайн навінкі адрозніваецца ад большасці ноўтбукаў вельмі экстраардынарнай знешнасцю. І калі экстэр’ер дэвайса выглядае строгім, у фірменным для ASUS ROG чорна-чырвоным выкананні, то самая экстравагантная дэталь скрываецца, да пары да часу, ад непадрыхтаванага назіральніка, каб затым зрабіць стапрацэнтны ваў-эфект. Але пра гэта крыху пазней. 

Корпус Zephyrus M — поўнасцю металічны, на краях асноўнай часткі відаць тонкія лініі бронзавага колеру, а пакрыццё вечка апрацавана двума метадамі шліфоўкі металу, дзякуючы чаму ствараецца вельмі прыгожы эфект: здаецца, што канструкцыя складаецца з дзвюх састаўных частак. Пакуль ноўтбук знаходзіцца ў закрытым становішчы, на вечку пераважаюць цёмныя колеры. Адкрыеш дэвайс — колеры мяняюцца, становячыся блізкімі да колеру шэрага, “зброевага” металу. Прыгажосць!

Такім чынам, вы адкрылі ноўтбук — і … Што гэта?!  Асноўны блок корпуса (з клавіятурай) прыпадняўся! Уся справа ў неверагодна экстравагантнай сістэме ахалоджвання, якая ўключае ў сябе адсоўную ніжнюю панэль. Яна садзейнічае больш эфектыўнаму руху паветра і, адпаведна, лепшаму ахалоджванню. Пры гэтым дно корпуса адсоўваецца на некалькі міліметраў, што надае клавіятуры больш эрганамічнае становішча.

Камунікацыйныя магчымасці

Рамка лэптопа літаральна нашпігавана разнастайнымі інтэрфейсамі. У прыватнасці, на левым баку знаходзіцца HDMI-выхад, цэлых тры USB-порты з актуальным стандартам 3.1 Gen2, а таксама 3,5-мм аўдыявыхад. Праз апошні можна падключаць як мікрафон, так і навушнікі.

На правым баку можна знайсці чацвёрты порт USB 3.1, а таксама інтэрфейс Thunderbolt 3. Асобнага DisplayPort тут хоць і не прадстаўлена, але гэтую сітуацыю без праблем можна выправіць з дапамогай Thunderbolt-выхаду.

Прадукцыйнасць

У актуальныя топавыя гульні на Zephyrus GM501 можна гуляць без якіх-небудзь праблем на самых высокіх настройках дзякуючы хуткаму працэсару Intel Core i7-8750H з 6 ядрамі (ад 2,2 да 4,1 ГГц), 16 Гбайт аператыўнай памяці стандарту DDR4 і выдзеленай графічнай карце Nvidia GeForce GTX 1060.

Для атрымання практычнага ўражання ад якасці графікі мы ўзялі ў рукі такія актуальныя А-тайтлы, як “Вядзьмак 3”, “The Evil Within 2” і “Far Cry 5”. Усе тры гульні пабеглі на самых высокіх графічных настройках у разрозненні Full-HD з пастаяннымі 60 fps. У выпадку з “Far Cry 5” у сярэднім назіраліся нават больш чым 70 fps.

Экран

Яркі, матавы, высокакантрасны — у 15,6-цалёвым дысплэі Asus ROG Zephyrus GM501GS усё зроблена правільна. Мы адзначылі цудоўную максімальную яркасць у 302,8 кд/м2, шахматную кантраснасць у 148:1, а таксама добры ахоп колеравай прасторы. Разрозненне, як гэта прывычна для такога памеру экрана, складае 1920х1080 пікселяў.

Інакш, чым прывычная справа, успрымаецца 144-герцовая частата дысплэя. Яна забяспечвае перш за ўсё пры хуткіх рухах камеры істотна меншае мігценне карцінкі, чым у звычайных 60-герцовых манітораў. Акрамя таго, тут ёсць і ўжо згаданая падтрымка функцыі G-Sync, што таксама пакуль яшчэ з’яўляецца рэдкасцю для гульнявых ноўтбукаў.

Інавацыйная сістэма ахалоджвання AAS

У той час, як у больш дарагой роднаснай мадэлі, ROG Zephyrus GX501, распрацаваная вытворцам унікальная сістэма ахалоджвання AAS працуе вельмі ціха, у GM501 яна з’яўляецца крыху менш эфектыўнай — прынамсі ў тым, што датычыцца гучнасці. Затое сістэма ахалоджвання стабільна ўтрымлівае відэакарту падчас шматгадзінных гульнявых сесій на прымальных 70 градусах. Пры гэтым клавіятура ў зоне клавіш WASD практычна не награваецца.

RGB-клавіятура

У адрозненне ад “калегі” на GX501, клавіятура мае больш пераканаўчыя характарыстыкі — дакладна выражаную сілу процідзеяння націску, прыемную вышыню свабоднага ходу клавіш і дакладна размежаваныя кнопкі. Зразумела, прысутнічае і RGB-падсветка.

На борце ноўтбука ёсць і асобны лічбавы блок, і выдзеленыя кнопкі як для рэгулявання гучнасці дынамікаў, так і для выкліку Asus Gaming Center. Тым не менш да раскладкі з-за маленькага памеру кнопкі “Enter” можа спатрэбіцца некаторае прывыканне. Ну і, у рэшце рэшт, пераканаўчым мы можам назваць і дакладны тачпад з выдзеленымі кнопкамі “мышкі”, чыя паверхня не надта клейкая, не надта слізкая.

Выснова:

Asus ROG Zephyrus M прапаноўвае ўсё, што толькі можна чакаць ад сучаснага гульнявога ноўтбука. Падчас тэставых выпрабаванняў 15,6-цалёвы лэптоп здолеў набраць вялікую колькасць рэйтынгавых балаў дзякуючы выдатнай прадукцыйнасці, дысплэю і абсталяванню.

Нягледзячы на наяўнасць відавочных плюсаў, да якіх можна аднесці топавае “жалеза” і яркі арыгінальны дызайн з прадуманай сістэмай ахалоджвання, пакрытыкаваць Zephyrus M можна толькі за не вельмі працяглы час аўтаномнай работы. Каму гэта не перашкодзіць, той у асобе Zephyrus GM501 атрымае гульнявы лэптоп з вялікім запасам на будучыню і арыгінальнай сістэмай ахалоджвання, які поўнасцю апраўдвае свой кошт.

Источник: ej.by

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Ты нормальный!
Добавить комментарий